09:30 

“Паўночны Вецер – 2008”

bekar
Прагматичный Идеалист Бекар. Минск, Беларусь.
Шаноўнае спадарства!

Лета ўжо хутка скончваецца, але ня ўсе пасьпелі адпачыць ад мірской таўкатні.

Таму мы шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў наметавым музычна-гістарычным летніку “Паўночны Вецер – 2008”.


Што такое “Паўночны Вецер – 2008”? Гэта людзі, якія выяжджаюць па-за межы вялікага горада. Гэта наметавы гарадок на поўначы Беларусі, ў Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнае Беларусі. Гэта майстар-клясы па рамествах і забаўляльнай культуры. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філязоўскіх пытаньнях. Гэта вышкалы кожны ранак для жадаючых, з коўчынгамі па барацьбе, выжываньню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойке на кіях ды інш. Гэта музычныя ды танцавальныя вечарыны каля вогнішча...

Каб прыняць удзел ў летніку, трэба патэлефанаваць арганізатарам і заявіцца.
Летнік адбудзецца з 9 па 17 жніўня 2008 года (ужо вельмі хутка).

Кантактныя асобы:

Аляксей “Бекар” Бурнасенка, +37529 5076263
Анна Несцерава, +37529 6850374


Умовы правядзеньня летніка:
Арганізацыйны ўзнос – 10 у.е. Афіцыйная мова летніка – Беларуская. Аргкамітэт забяспечвае бяскоштную дастаўку да да месца правядзеньня летніка першых 20 рэгіструючыхся. Забяспечваецца бяскоштнае харчаваньне (каша з тушанінай, сьціпла, без мудраваньняў) ды інвент-напаўненьне. Ў межах летніка дазваляецца паліць ў адлегласьці мінімум 5 км ад цэнтральнага вогнішча. Ў межах летніка дазваляецца ўжываць алкаголь – толькі індывідуальна, ў зачыненым намеце, і абавязкова так, каб пра гэта не даведаліся арганізатары альбо вартавыя.

Настойліва раім мець пры сабе:
спальнік,
пенку,
намет,
2 камплекты адзеньня (адзін для летніка, адзін для цывільных мерапрыемстваў),
плаўкі,
КЛМН: Кружку, Лыжку, Міску, Нож,
лекі, патрэбныя асабіста вам альбо верагодна патрэбныя вашым блізкім,
ліхтарык.

НЕнастойліва раім мець пры сабе:
Музычны інструмент, забяспечнікі, капу, грошы на нішцякі ды пачастункі, танцавальны абутак, спартовае альбо бойкавае адзеньне.

Летнік арганізаваны пры падтрымцы:
Сярэдневечнага вулічнага тэатру “DiGrease’s Buffoon Theatre”,
Танцавальнага гурта “Гістрыен”,
“Мінскай Школы Танцаў Народаў Сьвету”.

URL
   

Бекар, Прагматичный идеалист из Минска.

главная